У салоне галерэі «Скарбніца» адкрылася выстава карцін Людмілы Анісковец. Работы мастачкі добра вядомыя мясцоваму гледачу. Людміла не раз выстаўлялася ў Нясвіжы. Карціны знайшлі сваіх прыхільнікаў і сярод замежных аматараў мастацтва: творы нясвіжанкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Ізраіля, ЗША, Канады і Нідэрландаў. Караністая нясвіжанка Людміла Анісковец прысвячае свае працы роднаму гораду. Родныя пейзажы ў розны час года і час сутак выкананы не традыцыйным пэндзлем, а спецыяльным інструментам — мастэхінам, што дадае карцінам аб’ёму і экспрэсіі. Яна прызнаецца, што і днямі не можа пражыць без жывапісу. Імпрэсіяністычная манера, у якой працуе мастачка, патрабуе пастаяннай практыкі і самаўдасканалення.